Rambler's Top100
"7 дней""Эканомiка Беларусi"Фотахронiка
Чацвер, 17. Май 2012
Шукаць
На галоўную  |  Карта сайта  
Навiны, падзеi, факты
Прэзідэнт
Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Культура
Спорт
У свеце
Фотарэпартаж
Iнфаграфiка

Наша кампанiя
Аб кампанii
Паслугi
Прадукты
Падпiска
Зваротная сувязь

Дасье БЕЛТА

Дзяржпраграма «Замкі Беларусі». Слуцкае гарадзішча (IX-XIII стагоддзі)


03.05.2012 15:34

Дзяржпраграма «Замкі Беларусі». Слуцкае гарадзішча (IX-XIII стагоддзі)


1. Аб'ект.
2. Архітэктура і стыль.
3. Гісторыя.
4. Легенды гарадзішча.
5. Сучасны выгляд.
6. Мерапрыемствы дзяржпраграмы «Замкі Беларусі».


Слуцкае гарадзішча (IX-XIII стагоддзі)


У цэнтры сучаснага Слуцка, непадалеку ад скрыжавання вуліц Леніна і Максіма Багдановіча, у сутоках рэк Случы і Бычка знаходзіцца старажытнае гарадзішча, якое займае пясчаную выспу памерамі 100х80 м, што ўзвышаецца над поплавам на 5-7 м. Менавіта адсюль бярэ свой пачатак горад.


Архітэктура і стыль


Першае умацаванае паселішча на месцы сучаснага Слуцка ўзнікла ў раннім жалезным веку. Некаторыя знаходкі з гэтага месца датуюцца VI ст. да н.э – II-III ст н.э.


У XI ст. на месцы Слуцкага гарадзішча ўзнік дзядзінец. Ен займаў авальную пляцоўку пл. 0,6 га, умацаваную валам. Уся пляцоўка дзядзінца была абнесена магутным валам. Яго ядро было з чырвонай гліны, насып - з пяску. Каб пясок не асыпаўся, паверхня вала была задзернавана. Шырыня яго ў аснове была больш як 20 м, вышыня - каля 6 м. Па-за валам выяўлены роў глыбінёй каля 2 м і шырынёй да 25 м, які злучаўся з рэчкай Бычок, на той час яшчэ паўнаводнай.


Калі мінуць гарадскую браму, што стаяла на вале, і ўвайсці на тэрыторыю дзядзінца, то першае, што кінулася б у вочы - гэта драўляныя вулічныя маставыя, якія перасякалі дзядзінец. Яны насцілаліся з дошак, аполкаў ці бярвёнаў. Іх шырыня была каля 2 м. Звычайна такая маставая служыла 20-30 гадоў. На працягу некалькіх стагоддзяў змянілася некалькі такіх маставых.


Уздоўж вуліц месціліся сядзібы, якія ўключалі жытло і некалькі гаспадарчых пабудоў. Зрубы жытлаў рабіліся з хваёвых бярвёнаў. Ніжні вянок пабудовы, для большай засцярогі ад вільгаці, рабілі з дубу. Каб у хаце было цяплей, шчыліны паміж бярвёнамі канапацілі мохам.


У некаторых пабудовах захаваліся дзвярныя праёмы. Гэта прамавугольныя вырубкі ў чвэрць таўшчыні бервяна, шырынёй каля 80 см. Знойдзена і некалькі дзвярэй. Адны з іх мелі памеры 86x59 см.


Усе пабудовы, незалежна ад іх прызначэння, мелі падлогу з дошак, што ўсякаліся на ўзроўні 2-3-га вянка зруба. У жытлах у адным з аддаленых ад увахода вуглоў стаяла глінабітная печ. Яе памеры па аснове былі прыкладна 1,5x1,5 м. Печ рабілася на слупавым апечку. Дах пабудоў XII—XIII ст. рабілі з дошак. Плошча слуцкіх жытлаў на той час была 9-20 кв. м.


У XII-XIII cт. вакол дзяцінца існавў вакольны горад, вакол якого таксама былі ўзведзены драўляна-земляныя ўмацаванні.


У 1409 г. на месцы дзядзінца і вакольнага горада ўзніклі Верхні і Ніжні замкі.


Гісторыя


Слуцк, ці Случеск, упершыню ўпамінаецца ў “Аповесці мінулых гадоў” под 1116 годам, калі мінскій князь Глеб Усяславіч прыйшоў ва ўладанні Уладзіміра Манамаха, “воевал дреговічі і Случеск пожег...”. Зразумела, што ў часы феадальнай раздробленасці такія трагічныя падзеі адбываліся часта. I таму, для бяспекі жыхароў, горад павінен быў мець добрыя ўмацаванні. Тая частка горада, дзе былі такія ўмацаванні, называлася “дзядзінец”. Там жыў князь з дружынай - сваімі “дзецьмі” (адсюль і такая назва), там жыла і яго прыслуга.


Уяўленне пра жыццё людзей у слуцкім гарадзішчы даюць знаходкі, зробленыя ў час археалагічных раскопак. Таўшчыня культурнага слоя ад 3 да 4 м. Па афарбоўцы, шчыльнасці, складзе і гістарычнаму паходжанню ён падзяляецца на некалькі стратыграфічных напластаванняў. Так, першае напластаванне, што ўтварылася ў XI ст., мае таўшчыню 0,2-0,4 м. Яно цёмна-шэрае, амаль чорнае па афарбоўцы, вельмі шчыльнае, зрэдку ўтрымлівае знаходкі таго часу. Другое напластаванне, што ўтварылася ў XII-XIII ст., мае таўшчыню больш за 3 м. Слой гэтага часу па афарбоўцы карычняваты, вільготны, утрымлівае рэшткі старадаўняй забудовы і шмат знаходак. Трэцяе прыпадае на XIV-XVIII ст. Па афарбоўцы яно светла-шэрага колеру, шчыльнае, утрымлівае мноства чарапкоў посуду. Таўшчыня пласта 0,5-1 м.


Адшуканыя там знаходкі прадстаўлены вырабамі з чорнага і каляровага металу, косці і дрэва, шкла і бурштыну, каменю і гліны. Сярод іх ёсць прылады працы і рэчы хатняга ўжытку, дэталі транспартных сродкаў, прадметы ваеннай справы, упрыгажэні і культавыя рэчы. Даволі разнастайная калекцыя ўзбраення. Гэта наканечнікі дзіды, рагаціны. Знойдзены таксама кольцы кальчугі, бронзавае наверша булавы.


У часы Вялікага Княства Літоўскага там размяшчаўся Верхні замак Слуцка. У ХІХ - пачатку ХХ ст. гарадзішча мела назву Саборная горка. Бо на той час там размяшчаўся сабор Аляксандра Неўскага. У 1930-1940-я гады гарадзішча атрымала назву Бязбожная горка, таму што храм, які там знаходзіўся, быў узарваны і на яго месцы ўзведзены гарадскі Дом культуры.


Легенды гарадзішча


Са Слуцкім гарадзішчам звязаны некалькі легенд і паданняў. Адна з іх расказвае аб паходжанні назвы Слуцка. Было ў аднаго магутнага князя тры сыны. Здаравенныя хлопцы, нібы мядзведзі, прыгожыя, смелыя, адчайныя, ніякага страху ні перад кім не ведалі. Колькі разоў славу бацькоўскую памнажалі з мячамі ў руках на крывавых палях бітваў ды сутычак.


Усё добра было, ды і з імі ліха здарылася. Нават і паверыць цяжка, што людзей, якія анікога з ворагаў не баяліся, са свету звяла ўсяго толькі адна дзяўчына.


Прыйшлі аднойчы браты на возера і давай распранацца. А старэйшы брат крыху ўбок адышоў і пачуў там нейкую дзіўную песню. Пайшоў на яе гукі і неўзабаве ўбачыў такую прыгожую дзяўчыну, якой ніколі да гэтага ў жыцці не сустракаў. Папрасіла яна яго выканаць важнае даручэнне – скарб дастаць. А для гэтага трэба было пацягнуць за ланцуг. Толькі ўхапіўся хлопец за жалезны ланцуг, як адчуў, што цела яго прырастае да жалеза і адразу дзеравянее. Ператварыўся старэйшы брат у каменную глыбу. Так яго браты і не знайшлі.


Тое ж адбылося і з двума астатнімі братамі. Сярэдняга дзяўчына зачаравала ў тоўсты і вялікі дуб, а малодшага – у прыгажуна-сокала.


Калі пра гэта даведалася маці-князёўна, яна ў вялікім гневе прамовіла: “Каб жа ты ракою разлілася, каб жа ты жанчынаю ніколі не была! Каб жа ты слукою выгіналася!”. І настолькі гэта быў моцны праклён, што так усё і здарылася на самай справе. Раку тую так і назвалі Слукою, ці Случчу, а пазней, калі горад на беразе яе з’явіўся, то і ён стаў, адпаведна, Слуцкам.


У накаторых крыніцах можна знайсці паданне пра існаваўшы некалі ў Слуцкім гарадзішчы падземны ход, па якім, нібыта, можна было на кані дабрацца з Верхняга замка Слуцка да Капыльскага.


Сучасны выгляд


Цяпер амаль уся пляцоўка гарадзішча забудавана і пакрыта асфальтам. Гарадзішча мае назву Вялікая горка. Іншы раз гэта месца і сёння называюць Верхні замак Слуцка.


Дзяржпраграма


Згодна з дзяржпраграмай “Замкі Беларусі” да 2018 года на Слуцкім гарадзішчы за кошт мясцовага бюджэту плануецца правесці добраўпарадкаванне тэрыторыі. Адказнымі за выкананне праграмы з’яўляюцца Мінскі аблвыканкам і Слуцкі райвыканкам. -0-

Follow BELTA news on Twitter Add to Google
Версiя для друку
© БЕЛТА. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта ў электронных выданнях, старонках інтэрнэт-сайтаў, у электронных файлах або іншых формах выкарыстання ў электронным выглядзе, гіперспасылка на галоўную старонку інтэрнэт-сайта www.belta.by абавязковая.
Усе навiны
03.05.2012 15:34 Дзяржпраграма «Замкі Беларусі». Слуцкае гарадзішча (IX-XIII стагоддзі)
20.04.2012 16:28 Арганізацыя руху на Радаўніцу Падрабязней
13.04.2012 13:55 Дзяржпраграма "Замкі Беларусі". Старажытнае гарадзішча Лагойска Падрабязней
23.03.2012 17:20 Друкаваная кніга ў Беларусі Падрабязней
23.03.2012 11:09 Дзяржпраграма “Замкі Беларусі”. Старажытныя помнікі Мядзела Падрабязней
02.03.2012 08:59 Дзяржпраграма "Замкі Беларусі". Гарадзішча на Замкавай гары ў Браславе Падрабязней
23.02.2012 16:56 Дзяржпраграма "Замкі Беларусі". Мілаградскае гарадзішча Падрабязней
27.01.2012 09:32 Нясвіж - культурная сталіца Беларусі 2012 года Падрабязней
12.01.2012 14:22 Гісторыя парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь Падрабязней
21.12.2011 13:09 Беларускі Новы год: абрады, прыметы, традыцыі Падрабязней
1 2 3
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
© Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1996-2011
Rambler's Top100 Rating All.BY