Rambler's Top100
"7 дней""Эканомiка Беларусi"Фотахронiка
Чацвер, 17. Май 2012
Шукаць
На галоўную  |  Карта сайта  
Навiны, падзеi, факты
Прэзідэнт
Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Культура
Спорт
У свеце
Фотарэпартаж
Iнфаграфiка

Наша кампанiя
Аб кампанii
Паслугi
Прадукты
Падпiска
Зваротная сувязь

Галоуныя навiны

Беларусь будзе ўсяляк садзейнічаць якаснаму развіццю АДКБ - А.Лукашэнка


15.05.2012 17:34

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) адбылася як аўтарытэтная структура ў сферы бяспекі, і магчымасці для павышэння яе эфектыўнасці далёка не вычарпаны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 мая ў Маскве на пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Пазачарговая сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ была прымеркавана да 20-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 10-годдзю стварэння АДКБ. Спачатку кіраўнікі дзяржаў сустрэліся ў вузкім складзе, а затым адбылося пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі ў пашыраным складзе. На саміт у Маскву прыехалі кіраўнікі ўсіх дзяржаў - удзельніц арганізацыі: Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь заўсёды выступала за ўмацаванне наднацыянальных інстытутаў, прызначаных забяспечваць бяспеку і стабільнасць для ўсіх дзяржаў у роўнай ступені.

"Мы зацікаўлены ў канструктыўным дыялогу з міжнароднымі арганізацыямі, такімі як ААН, АБСЕ, НАТА, і ў мірным урэгуляванні канфліктных сітуацый", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Але мы супраць пустой рыторыкі!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Наша мэта - гэта ўзаемадзеянне, накіраванае на дасягненне канкрэтных і адчувальных вынікаў!" - дадаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што магчымасці для павышэння эфектыўнасці Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы далёка не вычарпаны. У бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве для далейшага ўдасканалення і развіцця АДКБ неабходна прыняць шэраг мер.

У прыватнасці, беларускі бок прапануе павысіць бяспеку і эфектыўнасць абароны дзяржаў - членаў АДКБ ад тэрарызму, наркатрафіку, нелегальнай міграцыі, выклікаў у інфармацыйнай сферы.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі лічыць неабходным умацаваць ваенны складальнік арганізацыі з акцэнтам на развіццё высокамабільных сучасных спецпадраздзяленняў. Гэта калектыўныя сілы хуткага рэагавання, аператыўнага разгортвання, міратворчы кантынгент.

Беларускі бок выступае таксама за наладжванне цеснага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі аб'яднаннямі. "Пры гэтым, на наш погляд, не варта абмяжоўвацца толькі ўзаемадзеяннем у сферы бяспекі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Каардынацыя таксама павінна ажыццяўляцца і з эканамічнымі, і з палітычнымі структурамі. Асабліва дзеючымі на прасторы былога СССР".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, комплексны падыход да пытанняў супрацоўніцтва дасць магчымасць вывесці ўзаемадзеянне дзяржаў АДКБ на якасна новы ўзровень.

Яшчэ адной задачай, якую, на думку Прэзідэнта Беларусі, трэба рэалізаваць арганізацыі, з'яўляецца неабходнасць гарманічнага ўбудавання ў сучасную архітэктуру глабальнай і рэгіянальнай бяспекі.

"Для паспяховага выканання пастаўленых мэт АДКБ не варта замыкацца ў самой сабе, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - У XXI стагоддзі ні адна рэгіянальная арганізацыя не можа паасобку процістаяць усім выклікам сучаснасці".

"Дыялог, роўныя партнёрскія адносіны, сумесныя праекты і праграмы з іншымі арганізацыямі і краінамі - гэта залог поспеху ў процістаянні транснацыянальным пагрозам", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама запэўніў прысутных, што Беларусь будзе, як і раней, усяляк садзейнічаць якаснаму развіццю АДКБ, яе ўдасканаленню, універсалізацыі і гарманічнай адаптацыі ў сучасным свеце.

На думку Прэзідэнта Беларусі, АДКБ у будучым можа пашырыць склад краін-удзельніц. Кіраўнік беларускай дзяржавы канстатаваў, што за невялікі гістарычны перыяд АДКБ выйшла далёка за межы класічнага абароннага блока і на сучасным этапе здольна рэагаваць практычна на любыя пагрозы. "І гэта не толькі нашы ацэнкі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пацвярджэннем таго, што з АДКБ лічацца і арганізацыя выбрала правільны напрамак развіцця, з'яўляецца зацікаўленасць іншых дзяржаў, міжнародных і рэгіянальных арганізацый, у тым ліку ААН, у наладжванні цеснага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што рост аўтарытэту АДКБ у свеце стаў магчымы дзякуючы не толькі актыўнай пазіцыі краін-удзельніц, але таксама за кошт павышэння ўзаемадзеяння і з'яднанасці ўнутры самой арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што планамерна паглыбляецца супрацоўніцтва па ўсіх напрамках дзейнасці. У многім з падачы Беларусі на пляцоўках іншых міжнародных арганізацый дзяржавы-члены сталі шырока прымяняць механізм знешнепалітычнай каардынацыі.

"Выступленне з агульных для ўсіх нас пазіцый па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня выразна дэманструе нашым партнёрам, што сёння мы адзіныя", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

У ходзе пасяджэння кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі меры па калектыўнаму процідзеянню глабальным і рэгіянальным выклікам бяспецы, падвялі вынікі дзейнасці АДКБ за дзесяцігоддзе і намецілі прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця арганізацыі. Прэзідэнты таксама разгледзелі абстаноўку ў розных рэгіёнах планеты, у тым ліку ў Сірыі, і пытанне, звязанае з іранскай ядзернай праблемай.

Па выніках пасяджэння кіраўнікі дзяржаў прынялі дэкларацыю, у якой даецца калектыўная ацэнка асноўных тэндэнцый развіцця міжнароднай абстаноўкі, дзейнасці АДКБ, пацвярджаецца прыхільнасць мэтам і прынцыпам Дагавора аб калектыўнай бяспецы, гатоўнасць развіваць і паглыбляць саюзніцкія адносіны ў знешнепалітычнай, ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах, сферы процідзеяння транснацыянальным выклікам і пагрозам бяспецы і стабільнасці.

За 10 гадоў АДКБ стала ключавым інструментам падтрымання калектыўнай бяспекі ў зоне сваёй адказнасці, адэкватнага рэагавання на шырокі спектр сучасных выклікаў і пагроз. У ліку асноўных прыярытэтаў дзейнасці арганізацыі - пытанні ўдасканалення сістэмы калектыўнай бяспекі, уключаючы аптымізацыю ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама нарошчванне каардынацыі знешнепалітычнай дзейнасці краін АДКБ.-0-
Follow BELTA news on Twitter Add to Google
Версiя для друку
© БЕЛТА. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта ў электронных выданнях, старонках інтэрнэт-сайтаў, у электронных файлах або іншых формах выкарыстання ў электронным выглядзе, гіперспасылка на галоўную старонку інтэрнэт-сайта www.belta.by абавязковая.
Усе навiны
15.05.2012 17:34 Беларусь будзе ўсяляк садзейнічаць якаснаму развіццю АДКБ - А.Лукашэнка
15.05.2012 13:05 Кіраўнікі краін АДКБ абмяркоўваюць у Маскве меры па процідзеянню глабальным і рэгіянальным выклікам бяспецы Падрабязней
14.05.2012 19:55 Беларусь разглядае Казахстан як апорную пляцоўку для ўмацавання эканамічнай прысутнасці ў Цэнтральнай Азіі - А.Лукашэнка Падрабязней
14.05.2012 14:36 Беларусь гатова стаць для Казахстана "заходнімі варотамі" на шляху ў Еўропу - А.Лукашэнка Падрабязней
14.05.2012 12:13 А.Лукашэнка: Беларусь і Казахстан маюць абсалютна ідэнтычныя погляды на АЭП Падрабязней
11.05.2012 14:43 А.Лукашэнка даручыў Нацбанку і ўраду прыняць актыўныя меры па зніжэнню інфляцыі Падрабязней
11.05.2012 11:33 Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 16 мая зніжаецца да 34 працэнтаў гадавых Падрабязней
09.05.2012 12:48 А.Лукашэнка: не трэба прымаць добрую волю за слабасць і размаўляць з Беларуссю з пазіцыі шантажу і пагроз Падрабязней
08.05.2012 12:09 А.Лукашэнка: Беларусь дастойна праходзіць складаны перыяд у гісторыі Падрабязней
08.05.2012 11:18 Адкрылася сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Падрабязней
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 >> >>>
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
© Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1996-2011
Rambler's Top100 Rating All.BY