Rambler's Top100
"7 дней""Эканомiка Беларусi"Фотахронiка
Пятніца, 30 ліпеня 2010г.
Шукаць
На галоўную  |  Карта сайта  
Навiны, падзеi, факты
Прэзідэнт
Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Культура
Спорт
Калейдаскоп
Фотарэпартаж

Наша кампанiя
Аб кампанii
Паслугi
Прадукты
Падпiска
Зваротная сувязь

Культура
Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыецца ў Кіеве

15.09.2009 13:06

15 верасня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Цэнтр беларускай мовы і культуры будзе адкрыты ў бліжэйшы час у сталіцы Украіны на базе Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута ў час праведзеных у Кіеве кансультацый спецыялістаў па філалогіі Міністэрства адукацыі Беларусі і кіраўніцтва Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі.

Украінскі бок, пацвердзіўшы зацікаўленасць у пашырэнні магчымасцей вывучэння нацыянальных моў на ўзаемавыгаднай аснове, адным з этапаў найхутчэйшага стварэння Цэнтра беларускай культуры бачыць выкладанне беларускай мовы на кафедры рускай мовы або славістыкі з далейшай трансфармацыяй у кафедру беларускай мовы і літаратуры пасля атрымання акрэдытацыі і ліцэнзавання гэтага напрамку навучання.

Праект пагаднення паміж Кіеўскім нацыянальным універсітэтам імя Тараса Шаўчэнкі і Міністэрствам адукацыі Беларусі, накіраваны на развіццё і паглыбленне культурных сувязей паміж краінамі, прадугледжвае таксама аказанне падтрымкі па вывучэнню і распаўсюджванню беларускай мовы ў іншых вышэйшых навучальных установах Украіны.

Ініцыятыва па арганізацыі выкладання беларускай мовы і літаратуры ў навучальных установах Украіны была агучана ў рамках рабочай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Беларусі і Украіны, што адбылася ў пачатку мая бягучага года ў Гомелі.-0-
Версiя для друку
© БЕЛТА. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта ў электронных выданнях, старонках інтэрнэт-сайтаў, у электронных файлах або іншых формах выкарыстання ў электронным выглядзе, гіперспасылка на галоўную старонку інтэрнэт-сайта www.belta.by абавязковая.
Усе навiны
28.07.2010 19:33 Рэканструкцыя Купалаўскага тэатра пачнецца ў верасні Падрабязней
28.07.2010 16:32 Юныя таленты з 14 краін паспрачаюцца за пальму першынства на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2010" у Мінску Падрабязней
27.07.2010 19:02 Беларускія артысты заваявалі 11 залатых медалёў на чэмпіянаце выканальніцкіх мастацтваў у Галівудзе Падрабязней
21.07.2010 17:35 "Тварамі" дзіцячага "Еўрабачання-2010" сталі адзінаццаць беларусаў Падрабязней
20.07.2010 14:48 Археалагічныя знаходкі выяўлены ў падвале Сафійскага сабора ў Полацку Падрабязней
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
© Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1996-2005
Rambler's Top100 Rating All.BY