Rambler's Top100
"7 дней""Эканомiка Беларусi"Фотахронiка
Аўторак, 7. Люты 2012
Шукаць
На галоўную  |  Карта сайта  
Навiны, падзеi, факты
Прэзідэнт
Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Культура
Спорт
У свеце
Фотарэпартаж
Iнфаграфiка

Наша кампанiя
Аб кампанii
Паслугi
Прадукты
Падпiска
Зваротная сувязь

Эканоміка
Вынікі развіцця эканомікі Беларусі ў 2011 годзе будуць разгледжаны сёння на пасяджэнні Саўміна

07.02.2012 09:08

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2011 годзе, а таксама задачы на 2012 год будуць разгледжаны сёння на пасяджэнні Савета Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Нягледзячы на запаволенне дынамікі асноўных макраэканамічных паказчыкаў у другім паўгоддзі мінулага года, важнейшы станоўчы вынік развіцця беларускай эканомікі заключаецца ў дасягненні да канца 2011 года агульнай раўнавагі ў выніку правядзення ўрадам стрымальнай стабілізацыйнай эканамічнай палітыкі. Высокія тэмпы развіцця эканомікі ў пачатку года далі магчымасць забяспечыць прырост ВУП па выніках мінулага года 5,3 працэнта, прырост валавога рэгіянальнага прадукту ва ўсіх абласцях, у Мінску значэнне гэтага паказчыка таксама склалася вышэйшым за прагнознае.

Асноўны ўклад у рост ВУП унесены прамысловасцю і гандлем пры зніжэнні ролі будаўнічай галіны па прычыне скарачэння жыллёвага будаўніцтва. Найбольш прыкметнымі станоўчымі вынікамі 2011 года сталі паляпшэнне паказчыкаў знешняга гандлю і ўстойлівы рост удзельнай вагі экспарту ў прамысловай вытворчасці. У цэлым жа з 15 важнейшых параметраў прагнозу ў 2011 годзе выканана 6. Вытворчасць прадукцыі прамысловасці забяспечана на ўзроўні 109,1 працэнта да ўзроўню 2010 года, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі склала 17,4 працэнта пры плане 12-13 працэнтаў. Па выніках 11 месяцаў мінулага года рэнтабельнасць продажаў прамысловасці склала 12,8 працэнта, у сельскай гаспадарцы - 9,9 працэнта. Экспарт тавараў і паслуг па метадалогіі плацежнага балансу склаўся на ўзроўні 157,9 працэнта, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі - мінус 3-4 працэнты да ВУП.

Рост інвестыцый у асноўны капітал характарызаваўся тэндэнцыяй плаўнага запаволення на працягу мінулага года, што абумоўлена ажыццяўленнем палітыкі сціскання ўнутранага попыту, аптымізацыі фінансавання дзяржпраграм і скарачэннем расходаў бюджэту на гэтыя мэты. У цэлым на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны было выкарыстана Br90,8 трлн. інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах склала 113,3 працэнта да ўзроўню 2010 года пры прагнозе 116-117 працэнтаў. Інвестыцыі ў набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў выраслі ў параўнанні з 2010 годам на 19,6 працэнта, іх удзельная вага ў агульным аб'ёме інвестыцый павялічылася да 44,2 працэнта. За кошт замежных крыніц, з улікам крэдытаў па замежных крэдытных лініях, у мінулым годзе выкарыстана Br9,3 трлн. інвестыцый, а іх удзельная вага ў агульным аб'ёме інвестыцый у асноўны капітал склала 10,3 працэнта. Гэта значна ніжэй за ўстаноўленае на год значэнне (21 працэнт).

Даходы рэспубліканскага бюджэту за 2011 год, паводле папярэдніх даных, склаліся ў суме Br54,2 трлн., або 106,1 працэнта ўдакладненага гадавога плана. Гэта ў 1,8 раза перавышае аб'ём паступленняў 2010 года. Для забеспячэння макраэканамічнай збалансаванасці, стрымлівання высокіх тэмпаў інфляцыі і звязвання сукупнага попыту ў мінулым годзе праводзілася жорсткая бюджэтная палітыка на аснове бездэфіцытнага выканання бюджэту і ўвядзення абмежаванняў на фінансаванне яго расходных абавязацельстваў. З улікам гэтага, паводле папярэдніх даных, расходы рэспубліканскага бюджэту склалі Br51,6 трлн., або 99,6 працэнта ўдакладненага гадавога плана.-0-
Follow BELTA news on Twitter Add to Google
Версiя для друку
© БЕЛТА. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта ў электронных выданнях, старонках інтэрнэт-сайтаў, у электронных файлах або іншых формах выкарыстання ў электронным выглядзе, гіперспасылка на галоўную старонку інтэрнэт-сайта www.belta.by абавязковая.
Усе навiны
07.02.2012 09:08 Вынікі развіцця эканомікі Беларусі ў 2011 годзе будуць разгледжаны сёння на пасяджэнні Саўміна
07.02.2012 08:49 У Беларусі ў 2011 годзе колькасць падаткаплацельшчыкаў павялічылася амаль да 3 млн. фізічных асоб Падрабязней
06.02.2012 19:58 Мінскэнерга забяспечвае надзейнае электразабеспячэнне сталіцы ва ўмовах пахаладання Падрабязней
06.02.2012 19:43 Юрыдычныя асобы Беларусі будуць аплачваць перарасход электраэнергіі і газу па двайному тарыфу Падрабязней
06.02.2012 18:04 У Беларусі сфарміравана аснова заканадаўства па ацэначнай дзейнасці - А.Гаеў Падрабязней
06.02.2012 16:46 Украіна адновіць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь не раней за 8 лютага Падрабязней
06.02.2012 15:55 Вынікі развіцця эканомікі Беларусі ў 2011 годзе будуць разгледжаны на пасяджэнні Саўміна 7 лютага Падрабязней
06.02.2012 14:49 Белтрансгаз у 2011 годзе выканаў асноўныя мэтавыя паказчыкі Падрабязней
06.02.2012 14:26 Гаспадаркі Беларусі павялічылі ў маразы штодзённыя рацыёны харчавання жывёл Падрабязней
06.02.2012 13:51 Дэлегацыя Сусветнага банка разгледзіць прапановы Мінлясгаса Беларусі па рэалізацыі праграмы ФЛЕГ Падрабязней
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 >> >>>
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
© Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1996-2011
Rambler's Top100 Rating All.BY