7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыць дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Усяго ў 2011 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія прысудзіла вучоную ступень 567 саіскальнікам, у тым ліку доктара навук - 47 вучоным. Па колькасці прысуджаных вучоных ступеней на першым месцы тэхнічныя навукі (18,2 працэнта), далей ідуць медыцынскія (16 працэнтаў), фізіка-матэматычныя (10,4 працэнта), эканамічныя, біялагічныя і педагагічныя навукі.
Акрамя таго, у 2011 годзе вучонае званне прафесара прысвоена 50 саіскальнікам, дацэнта - 395 саіскальнікам.-0-
|