16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінадукацыі Беларусі плануе змяніць падыходы да набору абітурыентаў на незапатрабаваныя спецыяльнасці. Аб гэтым паведаміў 15 сакавіка ў час прамой тэлефоннай лініі ў газеце "Рэспубліка" міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Напрыклад, распрацоўваецца пытанне аб тым, каб з пачатку навучальнага 2012/13 года разгледзець магчымасць новага падыходу да набору абітурыентаў на такія спецыяльнасці, як юрыдычныя і эканамічныя. Цяпер яны не вельмі запатрабаваны ў рэальным сектары эканомікі і на рынку працы асаблівай патрэбнасці ў іх няма. У тым ліку міністр не выключыў варыянт спынення поўнага датавання з бюджэту ВНУ на падрыхтоўку гэтых спецыялістаў.
Бюджэтнае фінансаванне трэба аддаваць туды, дзе ў гэтым ёсць рэальная неабходнасць і адпаведныя кадры. А калі чалавек проста хоча атрымаць дыплом, але не задумваецца - ці знойдзе ён работу, няхай плаціць, але пры гэтым разлічвае толькі на сябе", - сказаў Сяргей Маскевіч.
Пры гэтым міністр запэўніў, што правілы гульні будуць зменены ўжо з 1 верасня, але толькі для тых, хто будзе паступаць. Студэнтаў гэтыя змены не закрануць.0-
|