Rambler's Top100
"7 дней""Эканомiка Беларусi"Фотахронiка
Субота, 4. Люты 2012
Шукаць
На галоўную  |  Карта сайта  
Навiны, падзеi, факты
Прэзідэнт
Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Культура
Спорт
У свеце
Фотарэпартаж
Iнфаграфiка

Наша кампанiя
Аб кампанii
Паслугi
Прадукты
Падпiска
Зваротная сувязь

Спорт
Футбольны чэмпіянат Беларусі-2012 пройдзе ў тры кругі з удзелам 11 камандр

03.02.2012 18:56

3 лютага, Мінск /Ігар Хадасевіч - БЕЛТА/. Чэмпіянат Беларусі па футболу 2012 года сярод каманд вышэйшай лігі пройдзе па старой формуле. Як і год таму, каманды вышэйшага дывізіёна правядуць трохкругавы турнір. Такое рашэнне прынята на сённяшнім пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 22-м па ліку нацыянальным першынстве прымуць удзел 11 каманд, а не 12, як было ў мінулым годзе. У сувязі з фінансавымі праблемамі на старт у кампаніі мацнейшых не зможа выйсці мінскі "Партызан", які ў мінулым сезоне заняў 2-е месца ў 1-й лізе і ў пераходных матчах за права гуляць у вышэйшай лізе абгуляў "Віцебск". У міжсезонні ад фінансавання сталічнага клуба адмовіўся літоўскі бізнесмен Уладзімір Раманаў, а новых спонсараў адшукаць пакуль не ўдалося. Такім чынам, 11 клубаў вышэйшай лігі правядуць у новым сезоне па 30 гульняў, згуляўшы па 3 разы паміж сабой. Старт чэмпіянату краіны намечаны на 24-25 сакавіка, а фініш - на 25 лістапада.

Адкрыецца футбольны сезон-2012 матчам за Суперкубак Беларусі паміж чэмпіёнам барысаўскім БАТЭ і ўладальнікам Кубка краіны "Гомелем". Гэту сустрэчу намечана правесці 6 сакавіка ў мінскім футбольным манежы. У сярэдзіне першага вясенняга месяца адбудуцца чвэрцьфінальныя гульні розыгрышу Кубка Беларусі: "Ліда" - "Нафтан" (Наваполацк), "Брэст" - "Гомель", "Клечаск" (Клецк) - "Нёман" (Гродна), СКВІЧ (Мінск) - "Мінск". Фінальны кубкавы паядынак адбудзецца 20 мая.-0-
Follow BELTA news on Twitter Add to Google
Версiя для друку
© БЕЛТА. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта ў электронных выданнях, старонках інтэрнэт-сайтаў, у электронных файлах або іншых формах выкарыстання ў электронным выглядзе, гіперспасылка на галоўную старонку інтэрнэт-сайта www.belta.by абавязковая.
Усе навiны
03.02.2012 18:56 Футбольны чэмпіянат Беларусі-2012 пройдзе ў тры кругі з удзелам 11 камандр
03.02.2012 15:03 Зборная Беларусі выйшла ў элітны дывізіён чэмпіянату свету па хакею з мячом Падрабязней
02.02.2012 14:08 Беларусы атрымалі трэцюю перамогу на чэмпіянаце свету па хакею з мячом Падрабязней
02.02.2012 13:56 Спрынтарскімі гонкамі ў Холменколене пачнецца 7-ы этап Кубка свету па біятлону Падрабязней
02.02.2012 08:44 Зборная Беларусі атрымала другую перамогу на чэмпіянаце свету па хакею з мячом у дывізіёне В Падрабязней
01.02.2012 15:31 Уваход на матч Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Малдовы будзе бясплатным Падрабязней
31.01.2012 19:18 Спартыўная база Беларусі дае магчымасць прымаць спаборніцтвы самага высокага ўзроўню - А.Качан Падрабязней
31.01.2012 13:06 Беларускія барцы грэка-рымскага стылю заваявалі тры бронзы на этапе Голдэн Гран-пры ў Стамбуле Падрабязней
30.01.2012 14:04 М.Сікора мае намер умацоўваць ігравую дысцыпліну ў мінскім "Дынама" Падрабязней
30.01.2012 11:30 Серб Новак Джокавіч стаў пераможцам Australian Оpen Падрабязней
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 >> >>>
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
© Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1996-2011
Rambler's Top100 Rating All.BY