8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 26 чалавек загінулі ў Індыі пры лабавым сутыкненні невялікага аўтобуса і грузавіка, які ехаў на вялікай скорасці, паведамляюць інфармагенцтвы.
ДТЗ адбылося ў ноч на 8 лютага ў штаце Утар-Прадэш на поўначы Індыі. Мікрааўтобус вёз гасцей на вяселле. Паліцыя апазнала 23 целы загінуўшых, сярод якіх - вадзіцель аўтобуса. Таксама амаль дзесяць чалавек дастаўлены ў бальніцы ў цяжкім стане.
Улады пачалі расследаванне здарэння.-0-
|