Rambler's Top100
"7 дней""Эканомiка Беларусi"Фотахронiка
Серада, 8. Люты 2012
Шукаць
На галоўную  |  Карта сайта  
Навiны, падзеi, факты
Прэзідэнт
Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Культура
Спорт
У свеце
Фотарэпартаж
Iнфаграфiка

Наша кампанiя
Аб кампанii
Паслугi
Прадукты
Падпiска
Зваротная сувязь

ІНФАРМАЦЫЙНАЯ СТУЖКА - гэта паведамленні аб палітычных, эканамічных, сацыяльных, культурных падзеях у Беларусі, краінах блізкага замежжа, аналітычныя каментарыі да іх. Гэта аператыўныя матэрыялы аб дзейнасці прэзідэнта, вышэйшых структур выканаўчай, заканадаўчай, судовай улад краіны, дэкрэты, указы, распараджэнні прэзідэнта, пастановы і распараджэнні Савета Міністраў, аператыўнае выкладанне заканадаўчых актаў, якія прымаюцца Нацыянальным сходам. Паведамленні паступаюць спажыўцам у рэжыме рэальнага часу і ўяўляюць сабой найбольш поўную і дакладную панараму навін рэспублікі. (Аб’ём за месяц – 1300 старонак)

АНОНСЫ - ПАДЗЕІ ДНЯ – выходзіць штодзённа (акрамя выхадных) і ўключае паведамленні аб падзеях, якія адбудуцца на працягу дня. Дастаўка ажыццяўляецца электроннай поштай або па факсу.

АНОНСЫ – ПАДЗЕІ ТЫДНЯ - выходзіць штотыднёва па пятніцах і ўключае паведамленні аб важнейшых падзеях, якія адбудуцца на працягу наступнага тыдня ў Беларусі, краінах СНД і Балтыі – нарадах, візітах высокіх службовых асоб, круглых сталах, пасяджэннях, прэс-канферэнцыях, выстаўках, кірмашах і г.д. Дастаўка ажыццяўляецца па электроннай пошце, па факсу або кур’ерам у межах г.Мінска.

"ІНАВАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ Ў БЕЛАРУСІ: ІНВЕСТЫЦЫІ, НАВУКА, ТЭХНІКА" – гэта штотыднёвы веснік эксклюзіўнай інфармацыі (каля 15 паведамленняў) аб важнейшых адкрыццях, распрацоўках, ноў-хаў беларускіх вучоных у розных галінах навукі, тэхнікі, прамысловасці. Ацэнку  навінкам даюць беларускія, расійскія і міжнародныя эксперты. Расказваецца аб эканамічным эфекце ўкаранення распрацовак, ноў-хаў. Веснік разлічаны на спецыялістаў, якія займаюцца папулярызацыяй дасягненняў айчынных вучоных і інжынераў, а таксама на арганізатараў вытворчасці.

ШТОДЗЁННЫ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ВЕСНІК "БЕЛАРУСЬ: НАВІНЫ ДНЯ" – змяшчае інфармацыю аб важнейшых палітычных падзеях у Беларусі, інтэграцыі і супрацоўніцтве з краінамі СНД, блізкага і далёкага замежжа. Даецца аналіз падзей і тэндэнцый з выкарыстаннем статыстычных даных аб сацыяльна-эканамічным стане рэспублікі. Прыводзяцца экспертныя ацэнкі развіцця падзей. (Аб’ём за месяц – 14 старонак).

БІЗНЕС-ВЕСНІК «БЕЛАРУСКАЯ ЭКАНОМІКА: ВЫНІКІ ДНЯ» - гэты інфармацыйны веснік уключае паведамленні аб падзеях, што адбыліся ў эканамічнымі жыцці Беларусі, краін СНД і Балтыі за мінулы дзень. Выходзіць штодзённа (on-line / off-line), акрамя выхадных (каля 30 паведамленняў за дзень).

КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ ДАТ І ПАДЗЕЙ – выходзіць адзін раз на месяц і змяшчае пералік  знамянальных дат і падзей, што адбываюцца ў свеце і краіне, на наступны  месяц,  а таксама анонсы буйнейшых выставак, ярмарак, з’ездаў, канферэнцый і г.д. (Аб’ём за месяц – 30 старонак).

АЎТАВЕСНІК – штотыднёвы інфармацыйны веснік уключае да 15 паведамленняў аб навінах аўтамабілебудавання як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі.

БІЗНЕС-ВЕСНІК «БЕЛАРУСКАЯ ЭКАНОМІКА: ВЫНІКІ ТЫДНЯ» - уключае матэрыялы аб усіх важнейшых падзеях у эканамічным жыцці Беларусі за мінулы тыдзень. Гэта больш як 100 паведамленняў за тыдзень аб навінах розных кампаній, банкаўскай і фінансавай сферы, транспарту, будаўніцтва, навіны сувязі і электронікі, нафтахіміі і энергетыкі, аграпрамысловага комплексу; навіны прадпрымальніцтва і інавацыйных тэхналогій, навіны супрацоўніцтва Беларусі з краінамі замежжа і міжнародныя навіны. Таксама Бізнес-веснік змяшчае інфармацыю пра аб’яўленыя падрадныя таргі, тэндэры, анонсы важнейшых падзей наступнага тыдня. Пастаўляецца як па электроннай пошце, так і ў друкаваным выглядзе. Прапануецца штотыднёвы выпуск на рускай і англійскай мовах аб’ёмам не менш як 260 старонак за месяц.

ВЕСНІК «МІНСК АФІЦЫЙНЫ» - гэты штотыднёвы інфармацыйна-палітычны веснік змяшчае найбольш поўны пералік матэрыялаў аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларусі.

Дастаўка інфармацыйных прадуктаў можа ажыццяўляцца электроннай поштай,  кур’ерам (у межах г. Мінска), поштай.
Спадзяёмся на плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
© Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1996-2005
Rambler's Top100 Rating All.BY