|
МЫ ПРАЦУЕМ ДЛЯ ВАС
БЕЛТА - вядучае інфармацыйнае агенцтва ў Беларусі і адзінае, якое найбольш аператыўна, дакладна, поўна асвятляе дзейнасць прэзідэнта, Савета Міністраў, Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Бяспекі, Нацыянальнага Сходу, міністэрстваў, ведамстваў, іншых выканаўчых і распарадчых органаў краіны. Сёння БЕЛТА штодзень выпускае ў рэжыме рэальнага часу 120-140 тэкставых паведамленняў, 10-15 аператыўных фатаграфій аб палітычным, эканамічным, грамадскім, культурным, спартыўным жыцці краіны. Маючы статус цэнтральнага дзяржаўнага агенцтва, БЕЛТА пастаянна пашырае доступ да сваёй інфармацыі. Цяпер мы выпускаем каля 30 інфармацыйных прадуктаў, іх спажыўцы - больш за 300 сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі і за яе межамі, нацыянальныя інфармацыйныя агенцтвы краін СНД, агенцтва Рэйтэр, міністэрствы і ведамствы, пасольствы як замежных краін у Беларусі, так і беларускія ў шэрагу дзяржаў свету, многія прадпрыемствы, фірмы. Інфармацыя БЕЛТА размяшчаецца на двух уласных інтэрнэт-сайтах, а таксама на сайтах буйных маскоўскіх інтэрнэт-кампаній. Нашы інфармацыйныя і некаторыя іншыя віды прадукцыі
ШТОДЗЁННАЯ СТУЖКА НАВІН Гэта паведамленні аб палітычных, эканамічных, сацыяльных, культурных падзеях у Беларусі, краінах блізкага замежжа, аналітычныя каментарыі да іх. Гэта аператыўныя матэрыялы аб дзейнасці Прэзідэнта, вышэйшых структур выканаўчай, заканадаўчай, судовай улад краіны; дэкрэты, указы, распараджэнні Кіраўніка дзяржавы, пастановы і распараджэнні Савета Міністраў; аператыўная перадача заканадаўчых актаў, якія прымаюцца Нацыянальным сходам. Паведамленні паступаюць спажыўцам у электронным выглядзе практычна бесперапынна - у рэжыме рэальнага часу і ўяўляюць сабой найбольш аб'ёмную, поўную і дакладную штодзённую карціну навін жыцця рэспублікі.
"ЭКОНОМИКА БЕЛАРУСИ" Мы прапануем Вам размясціць рэкламу на старонках новага паўнаколернага ілюстраванага часопіса "Экономика Беларуси", першы нумар якога ўбачыў свет у кастрычніку 2004 года. Часопіс створаны па ініцыятыве Савета Міністраў, яго заснавальнікамі з'яўляюцца МЗС, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў і Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Функцыі выдаўца даручаны БЕЛТА.
Галоўная задача новага выдання - асвятленне працэсаў, якія адбываюцца ў эканоміцы Беларусі, забеспячэнне інфармацыйна-аналітычнымі матэрыяламі кіраўнікоў і работнікаў органаў дзяржкіравання, ведамстваў, прадпрыемстваў, заканадаўцаў, навуковых супрацоўнікаў, юрыстаў, а таксама азнаямленне з гэтымі працэсамі патэнцыяльных замежных інвестараў.
Часопіс вызначае сучасны дызайн, высакаякасная паліграфія, інфарматыўнасць, тэматычная разнастайнасць і актуальнасць інфармацыі.
Размяшчаючы рэкламу ў нашым выданні, Вы хутка і эфектыўна вырашыце пытанні пошуку новых партнёраў, пашырэння рынку збыту, папулярызацыі Вашых паслуг і тавараў.
Часопіс "Экономика Беларуси" выходзіць 4 разы ў год на рускай і англійскай мовах Тыраж 8 тысяч экзэмпляраў (6 тыс. -- на рускай мове і 2 тыс. -- на англійскай).). Падпісныя індэксы: на рускай мове: для індывідуальных падпісчыкаў - 74987, для ведамасных падпісчыкаў - 749872; на англійскай мове: для індывідуальных падпісчыкаў - 74986, для ведамасных падпісчыкаў - 749862. Тэл./факс: 227-19-92. е-маіl: ореr@belta.by.
ВЕСНІКІ Агенцтва выдае штодзённыя, штотыднёвыя і штомесячныя веснікі на розныя тэмы.
ФОТАСЭРВІС Гэта штодзённая аператыўная фотаінфармацыя навін і падзей. Фотатэка агенцтва змяшчае больш за 50 тысяч здымкаў з 1942 года на самую разнастайную тэматыку. Рэдакцыя фотахронікі прапануе таксама: інфармацыйныя і тэматычныя фотападборкі з выкарыстаннем лепшых фатаграфій БЕЛТА, рэпрадукцый музейных фондаў, экспазіцый; мастацкія і дакументальныя фотавыстаўкі і экспазіцыі на любую тэму; рэкламную фотаздымку; партрэтную фотаздымку ў студыі і з выездам на месца; высакаякасны друк буйнафарматных фатаграфій.
ГАЗЕТА "7 ДНЕЙ" Самы папулярны інфармацыйна-праблемны штотыднёвік Беларусі. Выходзіць па чацвергах аб'ёмам 32 старонкі фармату А-3. Агульны тыраж у месяц 160 тысяч экзэмпляраў.
ВЫДАВЕЦТВА БЕЛТА Выдавецтва БЕЛТА створана ў 1997 г. і адразу ж уключылася ў выкананне рэспубліканскай праграмы па выпуску кніг гісторыка-дакументальнай хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі пад агульнай назвай "Памяць". За мінулы час ім выдадзена больш за 47 тамоў гэтай унікальнай кніжнай серыі. Цэнтр выдае таксама іншыя кнігі, брашуры, календары-плакаты, буклеты, паштоўкі і іншую прадукцыю даведачнага і рэкламнага характару. Для гэтага тут ёсць усё неабходнае: вопытныя рэдактары, карэктары, аператары электроннага набору тэкста, вярстальшчыкі, спецыялісты па камп'ютэрнаму дызайну і паліграфіі, але галоўнае - адпаведная электронна-тэхнічная база, якая дае магчымасць аператыўна ствараць арыгінал-макеты кніг, брашур і іншай выдавецкай прадукцыі. Выкарыстоўваюцца ў рабоце і багатая фотатэка БЕЛТА, а таксама патэнцыял уласных фотакарэспандэнтаў, чые здымкі ўпрыгожваюць многія выданні, якія ўбачылі свет у нашым выдавецкім цэнтры. Паліграфічнае выкананне сваіх выданняў, цэнтр ажыццяўляе на Мінскай фабрыцы каляровага друку, паліграфкамбінаце імя Я.Коласа, у Баранавіцкай друкарні і іншых прадпрыемствах, якія добра зарэкамендавалі сябе на рынку паліграфічных паслуг.
|