|
Санкцыі, уведзеныя ЕС у адносінах да Беларусі, недапушчальныя і бессэнсоўныя
Прэм'ер РФ Уладзімір Пуцін назваў недапушчальнымі і бессэнсоўнымі санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам у адносінах да Беларусі, паведамляюць інфармагенцтвы.
"Што датычыцца санкцый, вы ведаеце нашы агульныя адносіны да ўсякіх санкцый. Як правіла, яны, як мінімум, неэфектыўныя", - сказаў Уладзімір Пуцін 29 лютага на сустрэчы з даверанымі асобамі, прадстаўнікамі Агульнарасійскага народнага фронту (АНР) і палітолагамі. Паводле слоў расійскага прэм'ера, неэфектыўнасць санкцый у канчатковым выніку прыводзіць да інтэрвенцыі. Гэта, безумоўна, элемент сілавога націску.
Разам з тым, Пуцін заявіў, што канфлікт паміж Бруселем і Мінскам ніяк не паўплывае на ход інтэграцыйных працэсаў паміж Расіяй і Беларуссю. На яго думку, санкцыі з боку ЕС не з'яўляюцца "замахам" на Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, а знаходзяцца ў сферы двухбаковых адносін Еўрасаюза і Беларусі.
Кіраўнік урада падкрэсліў, што такая сітуацыя тым не менш выклікае шкадаванне. "Мы шкадуем аб гэтым, спадзяёмся, што рана ці позна нармалізацыя настане паміж Еўрасаюзам і Беларуссю, але гэта ніяк не паўплывае на ход нашых інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы", - адзначыў Уладзімір Пуцін.
|