Rambler's Top100
Belarus.by"Эканомiка Беларусi"Фотахронiка
Аўторак, 21. Май 2013
Шукаць
На галоўную  |  Карта сайта  
Навiны, падзеi, факты
Прэзідэнт
Палітыка
Эканоміка
Грамадства
Культура
Спорт
У свеце
Фотарэпартаж
Iнфаграфiка

Наша кампанiя
Аб кампанii
Паслугi
Прадукты
Падпiска
Зваротная сувязь

Меркаванні
Георгій Грыц:

Знешнія даўгавыя абавязацельствы Беларусі выканальныя


Знешнія даўгавыя абавязацельствы Беларусі выканальныя. Аб гэтым заявіў 2 сакавіка намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, прафесар Інстытута бесперапыннай адукацыі БДУ Георгій Грыц у час відэабрыфінгу на сайце soyuz.by, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узрастаючы знешні доўг Беларусі аб'ектыўна не ўяўляе пагрозы для краіны, адзначыў вучоны, хоць прызнаў, што доўг у $12 млрд. сапраўды вялікі. Тым не менш, лічыць Георгій Грыц, гэтыя крэдытныя рэсурсы варта было браць, паколькі яны прадастаўлены Беларусі пад прывабныя працэнтныя стаўкі 3-4 працэнты, сярэдні тэрмін пакрыцця складае 6,3 года. А гэта сведчыць аб тым, што рэспубліка не будзе пастаўлена ў залежнасць ад гэтых рэсурсаў.

"Іншая справа, што гэтыя рэсурсы павінны быць эфектыўнымі, яны павінны працаваць у першую чаргу на будучыню беларускай эканомікі, і тут праблема ёсць, - сказаў ён. - Але тут трэба ўлічваць, што фармат АЭП прадугледжвае ставіць у прыярытэт рашэнне не якіх-небудзь сацыяльных праблем, а эканамічных. Гэта значыць трэба думаць як зарабіць, а не як атрымаць выгады. Ад гэтага будзе залежаць, ці стануць для нас крэдыты даўгавой абузай і ці здолеем мы іх вытрымаць".

Крэдыт Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС для Беларусі складае $3 млрд. Ужо атрыманы два траншы, чакаецца трэці, гэты крэдыт значна палегчыць падатковы прэс і адкрые добрыя магчымасці для Беларусі, лічыць вучоны.

"Існуючыя даўгавыя абавязацельствы Беларусі ў прынцыпе не супараўнальны з праблемамі Еўропы, я ўжо не гавару аб такіх краінах, як Партугалія, Італія, Грэцыя", - заўважыў ён. Знешні доўг Беларусі мае выхад на дадатны баланс нават у параўнанні з эканомікай ЗША, сказаў Георгій Грыц.

Версiя для друку
© БЕЛТА. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта ў электронных выданнях, старонках інтэрнэт-сайтаў, у электронных файлах або іншых формах выкарыстання ў электронным выглядзе, гіперспасылка на галоўную старонку інтэрнэт-сайта www.belta.by абавязковая.
Усе навiны
12.03.2012 18:46 Юрген Хагефорстэр: ЕС павінен наладжваць дыялог з Беларуссю, а не прыцягваць да адказнасці за іншы пункт гледжання Падрабязней
12.03.2012 15:34 Аляксандр Іваноўскі: Удзельнікі АЭП пацвердзілі намеры на далейшую кансалідацыю сіл Падрабязней
12.03.2012 15:31 Аляксей Мітрафанаў: Краіны Мытнага саюза маюць свае плюсы на фоне эканамічных цяжкасцей у ЕС Падрабязней
07.03.2012 15:29 Лідзія Ярмошына: Місія АБСЕ прадаўжае мысліць штампамі пры ацэнцы выбараў Падрабязней
06.03.2012 19:43 Вадзім Баравік: Пазіцыя наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ ў краінах СНД стала прадказальнай і заўсёды негатыўная Падрабязней
06.03.2012 15:54 Сяргей Кізіма: Пазіцыя ПАСЕ і АБСЕ на выбарах у СНД - прамы націск на самастойную палітыку краін Падрабязней
05.03.2012 20:22 Крыс Джарвіс: Беларусь здольна пагашаць свой доўг перад МВФ і іншымі знешнімі крэдыторамі Падрабязней
02.03.2012 14:30 Георгій Грыц: Знешнія даўгавыя абавязацельствы Беларусі выканальныя
01.03.2012 18:18 Уладзімір Пуцін: Санкцыі, уведзеныя ЕС у адносінах да Беларусі, недапушчальныя і бессэнсоўныя Падрабязней
29.02.2012 15:53 Мікалай Чаргінец: Еўрасаюз у адносінах да Беларусі займаецца звядзеннем дробязных разлікаў Падрабязней
<<< << 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 >> >>>
Тэхнiчнае забеспячэнне - БЕЛТА
© Аўтарскае права належыць БЕЛТА, 1996-2012
Rambler's Top100 Rating All.BY